Сакрэтная

Працоуныя мігранты у Расіі будуць здаваць экзамен па рускай мове

Выключэнне складуць высокакваліфікаваныя спецыялісты.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, згодна з якім працоўныя мігранты, за выключэннем высокакваліфікаваных спецыялістаў, абавязаны будуць здаваць экзамены на веданне рускай мовы. Пра гэта паведамляе «Газета.Ру» са спасылкай на сайт Крамля.

Цяпер пры звароце за атрыманнем дазволу на від на жыхарства, на часовае пражыванне, на працу або патэнта замежнікі павінны пацвердзіць валоданне рускай мовай, веданне гісторыі Расіі і асноў заканадаўства Расіі, падаўшы адпаведныя дакументы.

Адзначаецца, што, калі ў прэтэндэнта на ўезд няма дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў СССР да 1 верасня 1991 года, яму давядзецца прайсці экзамен па рускай мове і атрымаць адпаведны сертыфікат.

Раней Дзярждума прыняла закон аб увядзенні абавязковага экзамену па гісторыі Расіі, па рускай мове і асновам заканадаўства для ўсіх замежнікаў, якія звяртаюцца за атрыманнем дазволу на часовае пражыванне, віду на жыхарства, дазволу на працу або патэнта.